Францыя лічыць, што санкцыі супраць Расіі могуць быць адмененыя да лета

25/01/2016 - 02:05

Міністр эканомікі Францыі Эманюэль Макрон выказаў надзею, што санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі будуць адмененыя да лета 2016 года.

"Мэта, якую мы ўсе з вамі падзяляем, — гэта забяспечыць да лета гэтага года магчымасць зняцця санкцый у выпадку, калі палажэнні мінскіх пагадненняў будуць выконвацца", — цытуе BBC словы міністра.

Макрон выступіў на сустрэчы з французскімі бізнэсоўцамі падчас свайго візіту ў Маскву.

У пятніцу дзяржсакратар ЗША Джон Кэры на ​​Сусветным эканамічным форуме ў Давосе таксама заявіў, што санкцыі супраць Расіі могуць быць знятыя, калі Масква выканае мінскія пагадненні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі