Фотафакт: зубраня нарадзілася ў Мінскім заапарку

19/12/2022 - 15:50
Зубраня нарадзілася ў Мінскім заапарку / minskzoo.by

Зубраня нарадзілася ў Мінскім заапарку. Бацькі малога самка Мулатка і самец Бархат.

"Спачатку малы не адыходзіў ад мамы ні на крок, цяпер жа падчас выгулу спрабуе трохі даследаваць свой вальер, яму ўсё так цікава, асабліва снег — пацешна назіраць, як ён ловіць сваім маленькім сінім языком сняжынкі", — расказваюць у заапарку.

Хутчэй за ўсё, убачыць зубраня проста цяпер не атрымаецца, у заапарку кажуць, што Мулатка сочыць за дзіцем і хавае яго ад чужых вачэй. Але калі вы вырашыце паспрабаваць, тлумачым: вальер з зубрамі размешчаны на цэнтральнай алеі заапарка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі