Фотафакт: вялізныя чэргі за канфіскаванымі шампіньёнамі ў Мінску

05/02/2016 - 15:41

За таннымі шампіньёнамі ў мінскай краме канфіскату “Ваш выбар” па вуліцы Карбышава стаіць вялізная чарга. Карэспандэнт Еўрарадыё стаў выпадковым сведкам пакупніцкага ажыятажу ў пятніцу, 5 лютага. У продаж шампіньёны паступілі па зайздросным кошце — 10 тысяч рублёў за кілаграм. Каб хапіла як мага большай колькасці жадаючых, шампіньёны прадаюць з абмежаваннем — па тры скрыні ў адны рукі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі