Фотафакт: У Мінску сустрэліся Лукашэнка і Мядзведзеў

28/10/2016 - 14:35

У пятніцу, 28 кастрычніка, у Мінску правялі двухбаковую сустрэчу Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. Пра змест гутаркі вядома мала. БЕЛТА паведаміла, што абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытанні двухбаковых адносін і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях.

Адзначым, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася перад пачаткам пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Увечары 27 кастрычніка ў Мінску пасля пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета адбыліся перамовы Дзмітрыя Мядзведзева з беларускім прэм`ерам Андрэем Кабяковым. Падрабязнасці перамоваў таксама невядомыя. Не выключана, што гаворка ішла пра ўрэгуляванне пытанняў, звязаных з цаной на расійскі газ для Беларусі і з пастаўкамі нафты ў нашу краіну.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі