Фотафакт: у Мінску перакуліўся мікрааўтобус Volkswagen

18/08/2017 - 15:19

Удзень 18 жніўня ў Мінску на скрыжаванні праспекта Жукава і Харкаўскай вуліцы перакуліўся мікрааўтобус Volkswagen. Ён рухаўся ў бок праспекта Пушкіна і сутыкнуўся з пазадарожнікам Opel (магчыма, паехаў на чырвонае святло). Ад удара мікрааўтобус і перакуліўся. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, кіроўца ехаў адзін і быў прышпілены, гэта яго і выратавала. У гэтым дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі ДАІ праводзяць праверку.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі