Фотафакт: Святлана Алексіевіч вярнулася ў Беларусь

15/12/2015 - 14:00

15 снежня ў Беларусь вярнулася Святлана Алексіевіч, першая беларуская нобелеўская лаўрэатка. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яе сустракалі сотні людзей, а сярод іх дзясяткі журналістаў і фотакарэспандэнтаў. Яны ўзялі Алексіевіч у шчыльнае кола. "Я вас усіх люблю! Дзякуй", — сказала пісьменніца на развітанне.

Онлайн з сустрэчы гл. тут.

Нагадаем, Нобелеўскую прэмію па літаратуры Святлане Алексіевіч прысудзілі ў пачатку кастрычніка. Урачыстае ўручэнне адбылося 10 снежня ў Стакгольме.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі