Фотафакт: на 1-м энергаблоку Беларускай АЭС скончылі ўстаноўку парагенератараў

14/04/2017 - 08:32

На першым энергаблоку Беларускай АЭС скончылі ўстаноўку чатырох парагенератараў. Корпус кожнага парагенератара важыць 330 тон. Як інфармуе рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларуская атамная станцыя", іх падымалі на транспартную эстакаду і па рэйках, праз транспартны шлюз, перасоўвалі ў будынак рэактара. На "штатнае месца" карпусы ўстанавілі з дапамогай палярнага крана.

Цяпер ідуць падрыхтоўчыя працы для пачатку зваркі галоўнага цыркулярнага трубаправода.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі