Фотафакт: Каля Мінгарвыканкама абсталёўваюць стаянку для ровараў

02/10/2017 - 12:08

Каля Мінгарвыканкама пачалі абсталёўваць стаянку для ровараў. Яна разлічаная на 6 месцаў. Цікава, што рабіць гэта пачалі напярэдадні зімы. 

Усяго ў Мінску павінны з’явіцца каля 200 новых парковачных месцаў для ровараў, у тым ліку на тэрыторыі навучальных устаноў, распавёў агенцтву "Мінск-Навіны" старшыня гарадскога Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.

Велапаркоўкі ствараюцца ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які штогод праходзіць у канцы верасня. Сёлета ў ім удзельнічалі каля 50 краін. У Мінску такое мерапрыемства праводзіцца ў другі раз.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі