Фотафакт: Беларусы ідуць маршам па Варшаве ў гадавіну пачатку пратэстаў

08/08/2021 - 15:30
У сталіцы Польшчы праходзіць тысячны марш беларускай дыяспары ў гадавіну пачатку пратэстаў / Euroradio

У Варшаве праходзіць маштабны марш салідарнасці з Беларуссю, прымеркаваны да гадавіны пачатку пратэстаў з-за вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На дадзены момант у ім удзельнічае каля 1000 чалавек з БЧБ-сцягамі. Людзі спяваюць «Пагоню». Удзельнікаў маршу ахоўвае польская паліцыя. Марш стартаваў з цэнтра польскай сталіцы. Плануецца, што ён скончыцца ля сцен амбасады Беларусі. Ля амбасады Расіі да шэсця далучыўся Павел Латушка. 

Нагадаем, што праўладныя пікеты каля пасольстваў краін ЕС у Мінску рэдка збіраюць больш за 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі