Фотафакт: аўтамабіль Змітра Дашкевіча пасля нападу

22/03/2017 - 15:09

Аб затрыманні мужа паведаміла Наста Дашкевіч. "Затрымалі Змітра і Арцёма. Яны ставілі кухню ў шматпаважаных Арловых Уладзіміра і Валянціны. Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піццы ўварваліся міліцыя ў штацкім. Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма", — напісала Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

 

Карэспандэнты Еўрарадыё засталі ля аўтамабіля Дашкевічаў людзей у цывільным, якія заклейвалі разбітае шкло з дапамогай пакетаў і скотча. Пабачыўшы журналістаў яны схаваліся ў мікрааўтобусе і з'ехалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі