Фотафакт: Аршанцаў заклікаюць плаціць падаткі на развіццё Мінску

26/09/2016 - 09:30

Сацыяльная рэклама Міністэрства па падатках і зборах нагадвае: "Уплата падаткаў — ваш унёсак у развіццё горада". На білбордзе з такім надпісам паказаны цэнтр Мінска — плошча Незалежнасці.

Але, як зазначыў у фэйсбуку аршанец Арцём Сізінцаў, гэтая сацыяльная рэклама размешчаная ў цэнтры Оршы. Так што жыхары горада на Віцебшчыне цяпер у роздуме: для развіцця якога горада яны плацяць падаткі — сваёй Оршы ці Мінска.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі