Фотафакт: Абнародаваная распіска, падпісаная агентам "Болекам"-Валенсай

22/02/2016 - 14:34

У панядзелак, 22 лютага, Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы, як і абяцаў, пазнаёміў журналістаў і навукоўцаў са скандальнымі дакументамі, якія нядаўна знайшлі ў кватэры памерлага генерала спецслужбаў народнай Польшчы Кішчака. У папцы з дакументамі знаходзіцца распіска аб згодзе супрацоўнічаць сакрэтнага агента спецслужбаў, якая падпісаная псеўданімам "Болек", побач напісаныя імя і прозвішча: Лех Валенса. Дакумент створаны 21 снежня 1970 года. Яго тэкст наступны:

"Абавязацельства.

Я, ніжэйпадпісаны Валенса Лех, сын Баляслава і Феліксы, народжаны ў 1943 годзе ў Папове, павет Ліпна, абавязваюся захоўваць у таямніцы змест размоваў, праведзеных са мной работнікамі службаў бяспекі.

Адначасова абавязваюся супрацоўнічаць са службай бяспекі пры раскрыцці і барацьбе з ворагамі ПНР. Інфармацыю абавязуюся перадаваць у пісьмовым выглядзе, і яна будзе праўдзівай.

Факт супрацоўніцтва са службай бяспекі абавязуюся трымаць у сакрэце і не раскрываць яе нават перад сям'ёй.

Інфармацыю буду перадаваць пад псеўданімам "Болек".

Лех Валенса

Болек".
 
Сам Лех Валенса днямі заявіў, што падпісаў дакументы, якія датычылі супрацоўніцтва са спецслужбамі, але, нібыта, не даносіў і не браў грошы, інфармуе radiopolsha.pl.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі