ФК БАТЭ пачаў перамовы пра кантракт з Аляксандрам Глебам

27/06/2016 - 09:32

Паводле інфармацыі спартовага сайта tribuna.com, футбольны клуб БАТЭ пачаў перамовы пра магчымасць кантракту з паўабаронцам зборнай Беларусі Аляксандрам Глебам. Калі перамовы скончацца паспяхова, то Глеб вернецца ў барысаўскі клуб трэці раз за апошнія чатыры гады.

Апошнія паўгода беларускі футбаліст гуляў за турэцкі "Генчлербірлігі". Ён удзельнічаў у 12 матчах чэмпіянату Турцыі.

Дарэчы, летняе трансфернае акно ў чэмпіянаце Беларусі адчыняецца 9 ліпеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі