Гістарычная падзея для NATO і для Фінляндыі / https://twitter.com/NATO
Фінляндыя афіцыйна стала 31-й краінай NATO. 4 красавіка міністр замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста падпісаў дакумент аб яе ўступленні ў Паўночнаатлантычны альянс.
Доўгі час Фінляндыя захоўвала нейтралітэт. Усё змяніла расійская агрэсія супраць Украіны. Ужо ў траўні 2022-га Фінляндыя падала заяўку на далучэнне да NATO. Працэс затармазіла пазіцыя Турцыі, але ў сакавіку сёлета яе згода была атрымана (з заяўкай Швецыі па-ранейшаму праблемы).
Мяжа Расіі з краінамі NATO павялічылася ўдвая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут