Фінал футбольнага Кубка Беларусі пройдзе ў Гродне

22/03/2017 - 10:58

Фінал футбольнага Кубка Беларусі пройдзе ў Гродне на стадыёне ЦСК "Нёман", які змяшчае 8500 чалавек. Яго прызначылі на 28 траўня, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Удзельнікі фіналу вызначацца толькі праз месяц.

Як вядома, 5 і 26 красавіка пройдуць паўфінальныя гульні. У іх сустрэнуцца "Слуцк" — "Шахцёр", "Дынама-Брэст" і БАТЭ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі