ФБР затрымала Джэка Тэйшэйру па падазрэнні ва ўцечцы сакрэтных даных

13/04/2023 - 20:19
Затрыманне / Скрыншот з відэа

ФБР затрымала 21-гадовага Джэка Тэйшэйру па падазрэнні ва ўцечцы сакрэтных даных Пентагона і амерыканскай выведкі. Узброеныя агенты прыехалі ў яго дом у Норт-Дайтане ў штаце Масачусэтс неўзабаве пасля таго, як пра падазраванага даведаліся СМІ.

Як напісала газета The New York Times, Джэк Тэйшэйра — пілот Нацгвардыі Ваенна-паветраных сіл ЗША. Ён з'яўляецца мадэратарам невялікага закрытага анлайн-чата, у якім і з'явіліся згаданыя дакументы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі