Фанаты раскупілі 300 квіткоў на матч БАТЭ - "Барселона" за 18 хвілін (фота)

19/10/2015 - 14:19

"Мы з Бараўлян прыехалі яшчэ ўчора, каля 9-ай вечара. Начавалі тут побач, у машыне. Весела было, мы кампаніяй. А так тут людзі стаяць за намі з 6-7 раніцы. Ужо па спісах. Цяпер недзе 400 чалавек там", - расказваюць хлопцы, якія бліжэй за ўсіх да касы. Квіткі пачнуць прадаваць толькі ў 15 гадзін. Я прыходжу а 14-ай і ледзьве прабіраюся праз натоўп.

У выніку з 300 квіткоў у Мінску прадалі толькі крыху больш за 60. Рэшту расхапалі у Барысаве.

У чарзе было больш за 400 чалавек.
Партыю з 300 квіткоў у продаж выкіінулі ў апошні момант. Гэта незапоўненая квота "Барселоны".
Часам у чарзе станавілася горача. Людзі не заўсёды адразу маглі вырашыць, хто за кім.
Шчасліўчыкі з Бараўлян. У чарзе па квіткі на матч яны стаялі 18 гадзін. Кажуць, што "топяць" за БАТЭ.
Спіс чаргі. Квіткі змаглі набыць толькі 65 чалавек.
Апошняя хвіліна чакання.
Бінго!

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі