Facebook можа змяніць назву

20/10/2021 - 07:45
Новыя канцэпцыя і назва Facebook будуць агучаны на наступным тыдні​ / Reuters

Кампанія Facebook можа змяніць назву, пра гэта паведамляе выданне The Verge са спасылкай на свае крыніцы.

Мяркуецца, што новая назва і канцэпцыя будуць агучаныя 28 кастрычніка. Гаворка ідзе пра тое, каб трохі дыстанцыянавацца ад аднайменнай сацыяльнай сеткі, і нагадаць пра іншыя  прадукты і распрацоўкі. Акрамя сацыяльнай сеткі Facebook кампанія валодае сэрвісам Instagram і мэсэнджарам WhatsApp, мае шэраг іншых распрацовак, у тым ліку стварае акуляры дапоўненай рэальнасці. Раней кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг выказваў меркаванне, што з часам AR-акуляры стануць такімі ж паўсюднымі, як смартфоны.

У ліпені ён казаў The Verge, што на працягу наступных некалькіх гадоў "мы фактычна пяройдзем ад людзей, якія лічаць нас у першую чаргу кампаніяй сацыяльных сетак, да кампаніі метасусвету".

Эксперты мяркуюць, што новая назва кампаніі будзе адлюстроўваць гэтую канцэпцыю "метасусвету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі