Еўрасаюз узгадніў пяты пакет санкцый супраць Беларусі

15/11/2021 - 17:19
Жазэп Барэль / europarl.europa.eu​

Пяты пакет санкцый супраць Беларусі ўзгоднены і будзе ўведзены ў дзеянне ў найбліжэйшыя дні, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпа Барэля.

Па словах Барэля, Рада ЕС пашырыла крытэрыі для ўвядзення санкцый, і новы пакет будзе фармалізаван ў найбліжэйшы час. Ён закране як прыватных асоб, так і кампаніі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у якасці адказу на "гібрыдныя атакі і інструменталізацыю мігрантаў" кіраўнікі МЗС краін ЕС дададуць у санкцыйны спіс асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі міграцыйнага крызісу. У блэкліст патрапяць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія "садзейнічаюць арганізаваным і падтрыманым рэжымам Лукашэнкі нелегальным перасячэнням мяжы ЕС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі