Еўрасаюз узгадніў новыя санкцыі, ілюстрацыйнае фота
У Бруселі ўзгаднілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляюць СМІ.
Такім чынам Еўрасаюз збіраецца адказаць на метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія залятаюць у Літву з тэрыторыі Беларусі. Іх называюць элементам гібрыднай атакі.
Што менавіта будзе забаронена — пакуль не паведамляецца. Напярэдадні афіцыйная Вільня прапаноўвала забараніць імпарт у ЕС азотных угнаенняў і рапсавага алею з Беларусі, а таксама абмежаваць аперацыі з дзесяццю банкамі.
Чакаецца, што санкцыі будуць зацверджаныя на наступным тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут