Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Савет Еўрапейскага Саюза 26 лютага падоўжыў санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год — да 28 лютага 2027 года з магчымасцю далейшага падаўжэння.
У дакуменце адзначаецца, што абмежавальныя меры "захаваюць моц у тым жа аб’ёме, што і раней, без якіх-небудзь змяненняў".
Цяпер пад санкцыямі ЕС знаходзяцца 312 грамадзян Беларусі і 57 суб’ектаў і арганізацый. Іх актывы ў Еўрасаюзе замарожаныя, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена весці з імі фінансавыя аперацыі, а асобам, уключаным у санкцыйныя спісы, забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.
Дарэчы, ў санкцыйны спіс вярнулася бабруйскае прадпрыемства "Белшына". Прадпрыемства трапіла ў "чорны спіс" ЕС 2 снежня 2021 года, але потым яно змагло аспрэчыць гэтае рашэнне ў судзе ЕЗ. І амаль два гады таму санкцыі супраць "Белшыны" адмянілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут