Еўрадэпутата аштрафавалі за футболку з Меркель у вобразе Гітлера

27/10/2015 - 15:18

Дэпутат Еўрапарламента, сябра італьянскай правай партыі “Ліга Поўначы” Джанлука Буанана аштрафаваны на тры тысячы долараў і адхілены ад працы ў парламенце на 10 дзён за выступ у футболцы з выявай Ангелы Меркель у вобразе Адольфа Гітлера.

Скандальны выпадак здарыўся ў пачатку кастрычніка, падчас дэбатаў аб лёсе кампаніі “Фольксваген”. Выступаючы з трыбуны Еўрапарламента, Буанана са словамі “А ці ведала спадарыня Меркель, што адбываецца ў кампаніі?” сарваў з сябе світэр, пад якім была футболка з выявай Меркель з кароткімі чорнымі вусамі. Пазней дэпутат яшчэ раз зрабіў такое параўнанне, калі прыйшоў на тэледэбаты з Меркель у накладных вусах і ўзняў руку і нацысцкім вітанні.

Сябры італьянскай партыі “Ліга Поўначы” вядомыя сваімі скандальнымі выступамі. У 2013 годзе сваю пасаду вымушаны быў пакінуць сенатар ад партыі Раберта Кальдэролі, які параўнаў цемнаскурую міністра інтэграцыі Сесіль К’енге з арангутангам, перадае ВВС.

Фота: liveinternet.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі