Еўрабачанне-2023 перанясуць з Украіны — верагодна, у Вялікабрытанію

17/06/2022 - 11:48

Украіна не зможа правесці Еўрабачанне ў 2023 годзе. Такое рашэнне прыняў Еўрапейскі вяшчальны саюз — арганізатар конкурсу.

Магчыма, Еўрабачанне ў наступным годзе пройдзе ў Вялікабрытаніі, якая заняла другое месца. Але перамога Украіны на конкурсе 2022-га "знойдзе адлюстраванне" падчас шоу наступнага году, падкрэсліваюць у ЕВС.

Украіна не згодная з рашэннем арганізатараў.

Сёлетнім пераможцам Еўрабачання стаў украінскі гурт Kalush Orchestra.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі