Эстонцы ўсё яшчэ не абмянялі свае старыя грошы на 46,5 млн еўра

06/01/2016 - 04:28

Жыхары Эстоніі за пяць гадоў пасля ўваходжання краіны ў зону еўра так і не абмянялі вялізныя сумы сваіх старых грошай. Яны не здалі кронавыя купюры на суму ў 39,7 мільёна еўра і манеты — на 6,8 мільёна еўра. Усяго старых грошай “завісла” на 46,5 мільёна еўра, інфармуе Interfax.by са спасылкай на дадзеныя Банка Эстоніі.

Крона была грашовай адзінкай Эстоніі з 1928 па 1941 і з 1992 па 2010 гады. Яна складалася з 100 сентаў. За год Банку Эстоніі вярнулі кронавых купюр на 700 тысяч еўра, а манет — на 50 тысяч еўра. Усе старыя грошы, якія паступаюць у банк, знішчаюцца.

Насельніцтва захоўвае пераважна дробныя купюры і манеты.

Эстонія перайшла на еўра 1 студзеня 2011 года.

Фота: Scanpix/Postimees

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі