Павел Латушка і Дэвід О’Саліван / t.me/latushka
Еўрапейскі саюз не мае намеру змякчаць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, заявіў спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях Дэвід О’Саліван. Такое пытанне задаў яму Павел Латушка ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
"Усе санкцыі, якія ЕС уводзіць супраць Расіі, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь. ЕС паслядоўна прытрымліваецца гэтай палітыкі і не плануе яе змяняць. ЗША пачалі змякчаць санкцыі супраць Беларусі, што выклікае занепакоенасць у ЕС, бо гэта стварае “шчыліны” ў санкцыйным рэжыме супраць Расіі. Еўрасаюз лічыць гэта праблематычным і не мае намеру ісці такім шляхам", — запэўніў Дэвід О’Саліван дэлегацыю Каардынацыйнага савета.
Пасля мерапрыемства Павел Латушка і Дэвід О’Саліван правялі асобную размову, прысвечаную неабходнасці далейшага ціску на рэжым. Падчас размовы Павел Латушка падкрэсліў, што пакуль Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, еўрапейскія санкцыі не павінны здымацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут