ЕС не будзе ціснуць на Беларусь санкцыямі для адмены смяротнай кары

05/10/2016 - 13:06

Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, у якой захоўваецца смяротнае пакаранне. Намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Джым Казанс зазначае, што гэтая акалічнасць мае вялікую важнасць для ЕС: "Кожны раз, калі ў Беларусі выносіцца смяротны прысуд, адхіляецца скарга, прысуд прыводзіцца ў выкананне, ЕС выступае з заявай і пратэстуе супраць гэтага. Звычайна, калі мы гаворым пра правы чалавека, мы падымаем пытанне і пра смяротнае пакаранне".

Тым не менш, Еўрасаюз не будзе дамагацца мараторыя на смяротнае пакаранне больш радыкальнымі захадамі — праз узнаўленне "замарожаных" санкцыяў супраць беларускіх афіцыйных асобаў і прадпрыемстваў ці ўвядзенне новых амбежаванняў. "Санкцыі былі ўведзеныя з іншых прычынаў", — пракаментаваў гэтае пытанне Казанс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі