Энергетыкі выкарыстоўваюць верталёт МНС для стварэння цеплавой карты Мінска

13/03/2019 - 10:37

Энергетыкі выкарыстоўваюць верталёт МНС для стварэння цеплавой карты Мінска. Як інфармуе прэс-служба філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга", з-за дастаткова высокай тэмпературы паветра работы, якія мусілі адбыцца 8-11 сакавіка, правядуць у бліжэйшы час. Над сталіцай пры спрыяльных умовах надвор'я з 19:00 да 24:00 будзе лётаць верталёт ратавальнікаў, які правядзе цеплавыя аэраздымкі. Задача — выяўленне пашкоджанняў трубаправодаў ці недастатковай іх цеплавой ізаляцыі. Для гэтага на верталёце ўсталююць спецыяльныя прыборы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі