"Экстрэмісцкім" прызналі фільм Іллі Варламава пра Беларусь, зняты ў 2021 годзе

23/01/2024 - 17:42

"Экстрэмісцкі" фільм Іллі Варламава / YouTube Іллі Варламава

Суд Ленінскага раёна Магілёва 17 студзеня прызнаў "экстрэмісцкім" фільм Іллі Варламава пра Беларусь, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Гаворка пра стужку "Беларусь: тирания Лукашенко, Чернобыль и союз с Россией | Страна КГБ и колхозов". Яна з'явілася на YouTube у кастрычніку 2021 года і з таго часу набрала амаль 3,5 мільёна праглядаў.

Таксама ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" дадаліся:

— Telegram-каналы і чаты "Беларуский Дом в Украине — взаимопомощь", "БЕЛАРУСКI IНФАРМАЦЫЙНЫ", "FRIEDMAN", "Переможний Магдiяж", "Наталля с двумя "Л", "Тирасполь, Витебск";
— Instagram-старонкі "zyve_belarus_vechna", "belarus_com", "stachkomgrodnopromstroj.l";
— YouTube-старонка "BELPOL — Объединение Силовиков Беларуси";
— Facebook-старонка "Тим Суладзе";
— старонка ва "Вконтакте" "Андрэй Гарадзенскi";
— TikTok-старонкі "belarus_youtube", "svoboda_tv", ".news177".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі