Экспертыза назвала прычыну смерці Сяргея Дарэнкі

10/05/2019 - 09:42

Журналіст Сяргей Дарэнка памёр ад разрыву аорты. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя "Говорит Москва", галоўным рэдактарам якой быў Дарэнка. 

"Анеўрызма грудной часткі аорты разарваная", — гаворыцца ў заключэнні судова-медыцынскай экспертызы.

Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня ў 59-гадовым узросце. Ён ехаў на матацыкле і трапіў у ДТЗ. Сама аварыя трапіла на відэа дарожнай камеры.

Паведамляецца, што пахаваюць журналіста на Траякураўскіх могілках Масквы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі