Эксперты: Вучыч можа пакінуць пасаду прэзідэнта Сербіі, каб узначаліць урад

05/07/2026 - 16:50

Аляксандр Вучыч

Аляксандр Вучыч сапраўды можа пакінуць пост прэзідэнта Сербіі, але гэта не значыць, што ён перастане кіраваць краінай. Эксперты мяркуюць, што Вучыч нацэліўся на пасаду прэм’ер-міністра, што дасць яму яшчэ больш паўнамоцваў. 

Сербы акыўна патрабуюць адстаўкі Вучыча з лістапада 2024 года — калі ў горадзе Нова-сад абрынуўся чыгуначны вакзал і загінулі 16 чалавек. Чуткі пра тое, што што прычынай катастрофы маглі стаць няякасныя будаўнічыя працы, выкананыя на фоне карупцыі, вывелі сербаў на вуліцу.

У выніку мітынгі дасягнулі маштабаў, параўнальных з пратэстамі супраць Мілошавіча. А патрабаванні сумленнага раследванння справы перараслі ў заклікі супраць Вучыча. 

Вучыч ва ўладзе 12 гадоў. Яго другі прэзідэнтскі тэрмін заканчваеццца ў 2027 годзе. Заявы сысці з пасады цяпер кажуць пра палітычны разлік. Эксперты прагназуюць, што ўлады аб’явяць датэрміновыя прэзідэнтскія і парламенскія выбары.

Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт Сербіі — прадстаўнічая пасада, аднак на Вучыч засяродзіў кантроль над прыняццем рашэнняў у сваіх руках. Пасада прэм'ер-міністра дасць яму яшчэ больш улады, чым пасада прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі