Экс-трэнер “Манчэстэра-Юнайтэд” шпіталізаваны з кровазліццём у мозг

06/05/2018 - 10:28

Экс-трэнер англійскага футбольнага клуба “Манчэстар Юнайтэд” 76-гадовы сэр Алекс Фергюсан быў шпіталізаваны ў сувязі з кровазліццём у мозг. Як паведамляюць замежныя СМІ, яму зрабілі экстраную аперацыю. Вядома, што аперацыя была паспяховай і цяпер Фергюсана чакае інтэнсіўная тэрапія.

Шатландскі спецыяліст ачольваў МЮ цягам 26 гадоў і заваяваў з клубам 38 трафеяў, у тым ліку 13 тытулаў чэмпіяна Англіі і два кубкі Лігі чэмпіёнаў. З пасады галоўнага трэнера Фергюсан сышоў у траўні 2013 года.

Пасля завяршэння трэнерскай кар'еры ён увайшоў у савет дырэктараў МЮ, а таксама стаў глабальным амбасадарам клуба.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі