Экс-сілавік усумніўся ў зліве Макара, але і да Кулажанкі шмат пытанняў

08/06/2022 - 11:51
У гісторыі са злівам дзіўна ўсё: і запіс, і рэакцыя тых, хто "размаўляў" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё 

Зліў запісу, на якім нібыта былы сілавік Ігар Макар разам з байцом палка Каліноўскага Паўлам Кулажанкам плануе забойства Андрэй Стрыжака, выклікаў велізарны рэзананс. І яшчэ больш пытанняў.

Еўрарадыё спытала ў былога беларускага сілавіка найвышэйшага звяна Яраслава (імя змененае), што не так з запісам, як на самай справе абмяркоўваюцца падобныя рэчы і чаму Кулажанка не спяшаецца абвяргаць гутарку.

 

"Кагосьці трэба тэрмінова вывесці з дошкі"

— Складана гаварыць пра сапраўдную матывацыю, але проста так падобныя рэчы не выцякаюць. Звычайна так адбываецца, калі ёсць унутраная дзяльба тэрыторыі або сфер уплыву, кагосьці трэба тэрмінова вывесці з дошкі, — кажа Яраслаў.

На думку эксперта, наўрад ці Макар або Кулажанка маглі зрабіць больш тонкі ход. Аднак гэты зліў можа быць адцягваннем увагі ад чагосьці больш сур'ёзнага.

Макар заяўляе, што Кулажанка схіляў яго забіць Стрыжака / скрыншот з відэа

Асноўныя заўвагі да запісу: ён парэзаны, размова ненатуральная — больш падобная да маналогу, згадваюцца прозвішчы і словы, якія звычайна не выкарыстоўваюцца. З гэтага вынікае дзве версіі. Альбо размова несапраўдная. Альбо Макар правакаваў Кулажанку сказаць канкрэтныя рэчы. У другім выпадку ёсць вялікія пытанні да прафесіяналізму тых, хто размаўляў.

Павел Кулажанка / фота з сацыяльных сетак

З таго часу як запіс трапіў у сеціва, Павел Кулажанка не дае каментароў па гэтым пытанні.

— Калі б я адчуваў, што мяне падстаўляюць або зліваюць, я б, хутчэй за ўсё, зрабіў нейкую заяву. Тут два варыянты. Першы — калі ты адчуваеш, што ты абсалютна легальны ў месцы, дзе знаходзішся. Каб тваё імя не ачарнілі, ты робіш контрзаяву, прычым сур'ёзную, можа, нават з дадаваннем гутарковых файлаў у адказ, — працягвае Яраслаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі