Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі выйшаў на волю

22/03/2018 - 06:01

Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі выйшаў на волю, але ён працягвае заставацца пад следствам па абвінавачанні ў незаконным фінансаванні яго прэзідэнцкай кампаніі ў 2007-м тагачасным кіраўніком Лівіі Муамарам Кадафі. Допыт працягваўся больш за суткі. 63-гадовы Сарказі ўсё катэгарычна адмаўляе, як рабіў гэта і раней, калі яго дапытвалі па гэтай справе, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Упершыню пра фінансаванне перадвыбарчай кампаніі Сарказі з Лівіі распавёў франка-ліванскі бізнесмен Зіяд Такіэдзін. Паводле яго слоў, у 2006-2007 гадах ён перадаваў асабіста Нікаля Сарказі і кіраўніку яго штаба тры “пасылкі” з банкнотамі па 200 і 500 еўра. Такіэдзін сцвярджае, што гэта былі грошы Кадафі, іх агульная сума дасягала 5 мільёнаў еўра. Словы бізнесмена пацвердзілі некалькі былых лівійскіх чыноўнікаў.

Нікаля Сарказі быў прэзідэнтам Францыі ў 2007-2012 гадах. Яго абвінавачваюць таксама ў двайной бухгалтэрыі. Гэта было патрэбна, каб не перавысіць афіцыйны ліміт у 22,5 млн еўра на перадвыбарчую кампанію 2012 года. Як вядома, тыя выбары ён прайграў сацыялісту Франсуа Аланду. Сарказі сцвярджае, што не ведаў пра перавышэнне ліміту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі