У парламенце Швейцарыі прынялі былую беларускую палітзняволеную Наталлю Хершэ.
Старшыня Нацыянальнай рады Ірэн Калін пасля сустрэчы напісала ў сацсетках: "Вы адстойвалі свае каштоўнасці. Каштоўнасці, якія таксама нашыя. Дзякуй, што паказалі нам, што такое мужнасць!"
Наталля Хершэ была асуджаная за тое, што на акцыі пратэсту сарвала з сілавіка балаклаву. Яна правяла ў зняволенні 17 месяцаў, але не напісала прашэння аб памілаванні.
Падчас зняволення яна адмовілася шыць форму для сілавікоў, за што правяла ў штрафным ізалятары амаль два месяцы. За кратамі Хершэ неаднаразова абвяшчала галадоўку, патрабуючы выканання сваіх правоў.
Яе вызвалілі 18 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут