ЕC асудзіў спробы МОК дапусціць беларускіх спартоўцаў да Алімпіяды

19/02/2023 - 07:59
У рэзалюцыі гаворыцца, што прапаганда Беларусі і Расіі можа скарыстаць рашэнне пра допуск спартоўцаў у сваіх мэтах / European Parlament

Еўрапейскі Саюз асудзіў спробу Міжнароднага алімпійскага камітэта вывучыць магчымасці ўдзелу беларускіх і расійскіх спартоўцаў у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў наступным годзе, піша выданне Inside the Games.

У рэзалюцыі гаворыцца, што прапаганда Беларусі і Расіі можа скарыстаць рашэнне пра допуск спартоўцаў у сваіх мэтах. Апроч таго, дазвол для спартоўцаў браць удзел у гульнях пад нейтральным сцягам "супярэчыць шматграннай ізаляцыі гэтых краін".

За прыняцце адпаведнай рэзалюцыі ЕС прагаласавалі 444 еўрадэпутаты, супраць — 26, і яшчэ 37 дэпутатаў устрымаліся. У рэзалюцыі еўрадэпутаты заклікаюць краіны ЕС паўплываць на МОК.

Камітэт жа лічыць, што поўнае адхіленне расійскіх і беларускіх спартоўцаў ад гульняў было б дыскрымінацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі