У сваім чарговым аглядзе Еўразійскі банк развіцця палепшыў прагноз наконт прыросту ВУП у Беларусі па выніках 2017 года.
"Паскарэнне эканамічнай актыўнасці ў краінах ЕАБР у першым паўгоддзі з'явілася падставай для перагляду прагнозу ВУП па выніках 2017 года. Прырост ВУП у Расіі павялічаны на 0,3 адсоткавага пункта да 1,3%, што ў сваю чаргу знайшло адлюстраванне ў дадатковым прыросце ВУП Беларусі па выніках года на 0,1 адсоткавага пункта да 1,4%", — цытуе БЕЛТА агляд, абнародаваны Еўразійскім банкам развіцця.
Раней ЕАБР прагназаваў, што валавы ўнутраны прадукт у Беларусі па выніках 2017 года вырасце на 1,3%.
Станоўча на знешнегадлёвых патоках з краін ЕАБР адбілася аднаўленне сусветных коштаў на біржавыя тавары, а таксама аслабленне валютных дысбалансаў. Напрыклад, у I квартале 2016 года ва ўсіх краінах ЕАБР, акрамя Арменіі, назіралася скарачэнне экспарту тавараў і паслуг. А сёлета станоўчы рост экспарту прадэманстравалі усе краіны ЕАБР.
Пазітыўна на ўзроўні жыцця насельніцтва ў рэгіёна адбылася і аднаўленне эканамічнай актыўнасці, якое суправаджаецца аслабленнем рызыкі інфляцыі.
У пяці з шасці краін ЕАБР па выніках 2016 года адзначалася скарачэнне ўзроўню беднасці. А за I квартал 2017-га быў зафіксаваны рост рэальнага заробку ва ўсіх краінах ЕАБР, акрамя Казахстана — там тэмпы скарачэння заробку запаволіліся.
У краіны-чальцы ЕАБР уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан.