Дзяўчынцы, якая вучыла Галкіна казаць “Беларусь”, падарылі цымбалы

08/04/2018 - 13:44

Насце Ванеевай са Смаргоні, якая вучыла расійскага шоўмэна Максіма Галкіна правільна казаць слова “Беларусь”, падарылі цымбалы. Школьніца са Смаргоні стала вядомай на ўсю краіну пасля ўдзелу ў шоў на расійскім тэлебачанні, дзе паправіла вядоўцу і сказала, што яна з Беларусі, а не з Белоруссии.

Дзяўчынка вучыцца граць на цымбалах і выступала ў тэлешоў менавіта з музычным нумарам. Пазней высветлілася, што яна не мае ўласнага інструмента, каб займацца дома. Тады блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс узяліся вырашыць гэтую праблему.

Параіўшыся з экспертамі, блогеры абралі варыянт цымбалаў, якія прапанавала мінчанка Вікторыя Машлякевіч. Сама дзяўчына раней вучылася ў музычнай школе, а цяпер перадала свой інструмент у падарунак.

Блогеры думалі проста прыехаць на 5 хвілінаў, выказаць падзяку, і хутка з'ехаць назад. Але іх сустрэла і сама Наста з мамай, і яе настаўніца Вольга Анатольеўна, работнікі Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў, і нават мясцовыя журналісты, для якіх Наста арганізавала міні-канцэрт, піша TUT.by
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі