Дзярждэп ЗША пракаментаваў затрыманні ў Беларусі

17/07/2020 - 09:15

Дзяржаўны дэпартамент ЗША пракаментаваў нядаўнія затрыманні ў Беларусі, калі сотні людзей былі схоплены ў Мінску і іншых гарадах, калі выйшлі на мірныя пратэсты. Яны выказвалі сваю нязгоду з нерэгістрацыяй ЦВК кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Як паведамляе Радыё Свабода, Дзярждэп ЗША выказаў занепакоенасьць з нагоды разгону дэманстрацый і затрыманняў журналістаў. У заяве падкрэсліваецца, што павага ўладамі Беларусі асноўных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, слова і асацыяцыяў, "мае вырашальнае значэнне для ўмацавання двухбаковых дачыненняў ЗША і Беларусі".

Прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Морган Артагус сказала, што Вашынгтон лічыць "надзвычай важнымі для ўраду забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах".

Раней занепакоенасць затрыманнямі ў нашай краіне выказаў ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі