Дзяржаўная запазычанасць Беларусі склала 40,4% ВУП

04/08/2017 - 13:54

Па стане на 1 ліпеня 2017 года дзяржаўная запазычанасць Беларусі склала 39 681,3 млн рублёў і дасягнула 40,4% валавага ўнутранага прадукту. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.

30,7% прыпадае на знешнюю дзяржаўную запазычанасць (15 576,4 млн руб). 9,7% — гэта ўнутраная дзяржаўная запазычанасць (9 562,8 млн руб.)

Па стане на 1 студзеня 2017-га дзяржаўная запазычанасць складала 39,4% ВУП. На працягу паўгода яна паступова зніжалася, і 1 чэрвеня складала толькі 37,6% ВУП. Аднак да 1 ліпеня заўважна павялічылася.

Скрыншот з сайта Мінфіну

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі