Дзяржатамнагляд: БелАЭС прайшла стрэс-тэсты паводле стандартаў Еўрасаюза

08/11/2017 - 09:49

Нацыянальны рэгулятар — Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі (Дзяржатамнагляд) сёння апублікуе нацыянальную справаздачу па выніках стрэс-тэстаў для атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. 

Высновы Дзяржатамнагляду, як перадае БЕЛТА, даказваюць, што гэтая АЭС цалкам адпавядае самым высокім міжнародным стандартам бяспекі. Стандарты былі прынятыя пасля аварыі на АЭС Фукусіма ў 2011 годзе. Іх распрацавалі для гарантыяў бяспекі нават у выпадку, калі адмовяць асноўныя сістэмы або пры знешніх уздзеяннях. 

Цяпер нацыянальную справаздачу перададуць Еўрапейскай групе па наглядзе ў сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) і Еўракамісіі для міжнароднай экспертнай ацэнкі.

Начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская падкрэсліла важнасць бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі атамных электрастанцый: "Мы знаходзімся ў статусе краіны-пачаткоўца ў рэалізацыі ядзерна-энергетычнай праграмы. Для нас правядзенне працэдуры стрэс-тэстаў з'яўляецца не толькі надзейным інструментам праверкі і пацверджання бяспекі АЭС, але і кропкай росту ў дачыненні да развіцця тэхнічных кампетэнцый як рэгулюючага органа, так і арганізацый тэхнічнай падтрымкі, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы нацыянальнай справаздачы".

Стрэс-тэсты прадугледжвалі найперш землятрусы і паводкі ў раёне АЭС. Разглядаліся нават такія экстрэмальныя ўмовы надвор'я, як павышэнне тэмпературы паветра да 50 градусаў паводле Цэльсія або смерч з хуткасцю да 62 метраў за секунду або нават пры камбінацыі гэтых дзвюх умоваў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі