Дзмітрый Мядзведзеў зноў стаў прэм'ер-міністрам Расіі

08/05/2018 - 16:10

Дзмітрый Мядзведзеў зноў стаў прэм'ер-міністрам Расіі. У аўторак за яго кандыдатуру прагаласавалі 374 дэпутаты Дзярждумы (83,1%) пры неабходных 226 галасах, супраць — 56 чалавек. Як інфармуе ria.ru, за Мядзведзева заклікалі галасаваць фракцыі "Адзіная Расія" і ЛДПР, супраць выказаліся КПРФ і "Справядлівая Расія". Кандыдатуру прэм'ера ў Думе асабіста прадстаўляў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Ён, між іншым, адзначыў, што ўрад Дзмітрыя Мядзведзева працаваў "у складаныя гады" і здолеў вырашыць "неардынарныя эстранныя задачы" і пры гэтым захаваў "перспектыву развіцця". Пуцін бачыць адной з галоўных задач кабінета міністраў — змагацца і перамагчы беднасць.

8 траўня Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Мядзведзева прэм'ер-міністрам. Напярэдадні адбылася інаўгурацыя прэзідэнта Расіі і ён пачаў свой чацвёрты тэрмін. Дзмітрый Мядзведзеў упершыню заняў пасаду прэм'ера ў 2012-м. У 2008-2012 гадах ён быў прэзідэнтам Расіі (а Пуцін — прэм'ерам).

Год таму расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў фільм-расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй "Ён вам не Дзімон", прысвечаны Мядзеведзеву і яго нерухомасці ў розных рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі