Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска трапіла ў рэанімацыю

12/03/2026 - 16:56

Надзея Ясмінска / facebook.com/bookashkindom

У рэанімацыю трапіла дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска.

Допіс пра гэта яна размясціла ў Фэйсбуку: "Такія справы, што я ўжо дзясяты дзень у рэанімацыі. Пасля экстранай аперацыі не працуюць ныркі. Але я трымаюся і не губляю надзеі".

Чытачы і знаёмыя зычаць ёй хутчэй акрыяць.

Надзея Ясмінска нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе. Яна піша творы для дзяцей па-беларуску і па-руску. Найбольшую вядомасць здабылі яе кнігі "Сем ружаў" (прэмія Цёткі ў 2016 годзе), "Сподачак для цмока", "Чаму Меша не мае хаты", "Кусь-кусяндра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі