Джо Байдэн збіраецца ў Польшчу

10/02/2023 - 19:32
Джо Байдэн / Reuters

Джо Байдэн збіраецца ў Польшчу. Візіт прэзідэнта ЗША запланаваны на 20-22 лютага, паведамілі ў Белым доме. Чакаецца, што Байдэн абмяркуе з польскім кіраўніцтвам двухбаковае супрацоўніцтва краін, а таксама "калектыўныя высілкі па падтрымцы Украіны і ўмацаванні магчымасцяў NATO ў сферы стрымлівання".

Джо Байдэн наведваў Польшчу ў сакавіку 2022-га, ужо пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Ён тады сказаў амерыканскім вайскоўцам, якія служаць у Польшчы, што цяпер вырашаецца не толькі лёс Украіны, і задача сусветнай супольнасці — не толькі дапамагчы ўкраінскаму народу прадухіліць яго далейшае знішчэнне. Прэзідэнт ЗША сказаў вайскоўцам, што цяпер вырашаецца, "у якім свеце будуць жыць вашыя дзеці і ўнукі з пункту гледжання іх свабоды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі