У нямецкім горадзе Ханаў пры страляніне ў дзвюх кальянных загінулі дзевяць чалавек, піша "Новая газета". Ёсць звесткі таксама пра некалькі пацярпелых.
Цела меркаванага стралка паліцыя знайшла ў ягоным доме. Як паведамляе ў Твітары паліцыя, побач з ім быў яшчэ адзін труп.
Дакладныя матывы стралка і звесткі пра яго паходжанне цяпер невядомыя, аднак, паводле інфармацыі Bild, гэта мог быць немец. Паводле неафіцыйных звестак. у яго была ліцэнзія на паляванне.
Трагедыя адбылася 19 лютага каля 22:00 паводле мясцовага часу (00:00 20 лютага паводле мінскага). Мужчына застрэліў трох чалавек у кальяннай, Потым пайшоў у іншую кальянную, дзе забіў яшчэ пяцярых чалавек. Пазней ад ранаў памёрла дзявятая ахвяра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.