"Дзе ж мне выдаваць мае кнігі?" Аляксандр Фядута завочна спрачаецца з Алесем Бяляцкім

21/04/2026 - 10:51

У фэйсбуку разгарэлася моўная дыскусія / LookByMedia

На сустрэчы з беларусамі ў Варшаве кіраўнік "Вясны" і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі заявіў, што "па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі. Вось там. Выдаваць беларускіх пісьменнікаў на рускай мове". Так ён адказаў на пытанне кіраўніка "Камуніката" Яраслава Іванюка, які спытаў, ці працягваць яму выдавецкую палітыку і выдаваць кнігі толькі на беларускай мове, ці ўсё ж варта звяртацца і да кніг на рускай мове.

Алесь Бяляцкі адказаў так:

"Безумоўна, калі мы робім нешта для беларусаў і для беларускай культуры, мы павінны выкарыстоўваць беларускую мову, бо гэта элемент нашай духоўнай культуры. І калі мы хочам захавацца як народ на бліжэйшыя 200 гадоў, мы павінны карыстацца беларускай мовай, таму што без мовы мы размыемся, нас проста разцягнуць на часткі. Гэта зразумелая сітуацыя. Таму абсалютна правільна: трэба выдаваць кнігі па-беларуску. Па-руску кнігі варта выдаваць у Расіі. Менавіта там трэба выдаваць беларускіх пісьменнікаў на рускай мове".

Такі адказ абурыў пісьменніка Аляксандра Фядуту, які ў сябе ў фэйсбуку спытаў: "Ці павінен я разумець гэта так, што мае кнігі на рускай мове беларускім незалежным выдавецтвам у Польшчы выдаваць не рэкамендуецца (я свядома не выкарыстоўваю слова “не дазваляецца”)?"

"Дык, а што тут не так? Беларускія выдавецтвы выдаюць па-беларуску", — напісалі ў каментарыях пад адным з допісаў па тэме, які зрабіў Фядута.

"Я пішу па-руску. Дзе мне выдавацца?" — спытаў былы палітвязень. 

"Гэта сапраўды складанае пытанне", — адказалі яму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі