Дырэктара камунальнага прадпрыемства з Валожына падазраюць у карупцыі

03/03/2017 - 07:29

Дырэктара камунальнага прадпрыемства з Валожына падазраюць у карупцыі. Крымінальныя справы распачалі па фактах перавышэння ўлады і хабарніцтва. Як інфармуе прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Уладзімір Емельянаў, гаворка ідзе пра незаконныя дзеянні пры правядзенні працэдур закупкі.

Вядома, што згаданаму кіраўніку 52 гады. Пытанні ў праваахоўнікаў узніклі да яго дзеянняў восенню 2012 года. Дырэктар камунальнага прадпрыемства атрымаў у якасці хабару 2 тысячы долараў ад заснавальніка аднаго з заводаў. Апошні такім чынам вырашаў пытанне з заключэннем дамоваў на пастаўку на адрас камунальнага прадпрыемства шасці помпавых установак (на агульную суму больш за 630 мільёнаў недэнамінаваных рублёў). У выніку, адпаведнай працэдуры дзяржзакупкі абсталявання не было, а цана набытага абсталявання была відавочна завышаная. Страты склалі больш за 470 млн недэнамінаваных рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі