Дырэктар на месцы — ідэолаг МПЗ абвяргае чуткі пра затрыманні на прадпрыемстве

01/02/2021 - 08:22
Прахадная Мінскага падшыпнікавага завода / з архіва БЕЛТА​

На Мінскім падшыпнікавым заводзе абвяргаюць інфармацыю пра магчымые затрыманні кіраўніка прадпрыемства Анатоля Савянка.

"Анатоль Мікалаевіч працуе і затрыманы не быў, усё ў штатным рэжыме", — паведаміла Еўрарадыё намесніца генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Кацярына Ціжаўка.

Пры гэтым з самім Савянком пагаварыць не ўдалося. На працоўным месцы яго няма: ён "у камандзіроўцы", патлумачылі на прадпрыемстве і прапанавалі ператэлефанаваць заўтра.

Аб праблемах, якія ўзніклі ў Савянка з АБЭЗ, паведамляў тэлеграм-канал Антона Матолькі. Пазней, праўда, аўтар канала ўдакладніў, што Савянок не затрыманы, яго толькі выклікалі на допыт.

Гендырэктарам МПЗ Савянок стаў крыху больш за год таму, а да гэтага каля 10 гадоў узначальваў Беларускі металургічны завод у Жлобіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі