У нямецкім Оберхофе праходзіць шосты этап Кубка свету па біятлоне. У чацвер спрынт на 7,5 км выйграла Тырыл Экхаф з Нарвегіі. Найлепшая з беларусак Дынара Алімбекава заняла 12-е месца. Яна прайграла пераможцы 51 секунду, на двух агнявых рубяжах зрабіла адзін промах. Алена Кручынкіна — 22-я, Ганна Сола — 44-я, Ірына Крыўко — 67-я сярод 99 удзельніц.
Напярэдадні спрынт прайшоў у мужчын. Яго выйграў нарвежац Ёханэс Бё. Найлепшы вынік сярод беларусаў прадэманстраваў Антон Смольскі — 42-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.