“Дынама-Мінск” перамагло “Слуцк”, “Нёман” саступіў БАТЭ

02/11/2025 - 22:00

2 лістапада завяршыўся 27-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"

Матчам у Барысаве распачалася праграма трэцяга дня 27-га тура ў Вышэйшай лізе. “Арсенал” прымаў “Гомель”, матч скончыўся з лікам 0:0.

У Мінску сталічнае “Дынама” на Нацыянальным стадыёне без праблем перамагло “Слуцк” — 3:1. Дынамаўцы працягваюць пераследаваць лідара — “МЛ Віцебск” — адстаючы ад яго за тры туры да фінішу на пяць балаў.

У Гродне “Нёман” саступіў БАТЭ з лікам 0:2.

У Жодзіне “Тарпеда-БелАЗ” прайграла “Мінску” — 0:1. Гэта трэцяя запар параза аўтазаводцаў.

Вынікі ўсіх матчаў тура:

Палажэнне ў чэмпіянаце пасля 27-га тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі