Двух "нафтанаўцаў", якія знялі на відэа пажар, пазбавілі прэмій на год

12/11/2021 - 10:00

На НПЗ "Нафтан" на двух работнікаў на год пазбавілі ўсіх прэмій, піша ТГ-канал "Нафтан-Полимир. О главном".

Прычынай стала тое, што яны знялі на відэа пажар, які здарыўся на ўстаноўцы запаволенага каксавання 28 верасня. 

Адміністрацыя прадпрыемства заявіла, што гэтым яны парушылі "некалькі загадаў генеральнага дырэктара, а таксама некалькі палажэнняў аб бяспецы, аб прапускным і ўнутрыаб'ектавым рэжыме ААТ "Нафтан".

Прыгадалі работнікам і тое, што іх відэа з'явілася ў "дэструктыўных тэлеграм-каналах".

"У той час, як хтосьці прымаў удзел у тушэнні пажару, хлопцы ўявілі сябе рэжысёрамі і весела здымалі кіно. І, разумеючы ўсю адказнасць зробленага, парушальнікі дысцыпліны не пабаяліся сваё відэа, знятае на мабільны тэлефон, распаўсюдзіць па дэструктыўных тэлеграм-каналах", — кажуць у адміністрацыі.

Як распавядала Еўрарадыё, пажар на "Нафтане" здарыўся 28 верасня. Тушылі яго 17 машын і 59 чалавек. Ахвяраў пры здарэнні не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі